XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
28 лютага – 4 сакавіка.
Пр. Пераможцаў, 14.
Удзельнікі - кнігавыдаўцы з 32 краін: Сербіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Італіі, Палесціны, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Эквадора і інш.
Краінай-ганаровым госцем выступіць Рэспубліка Сербія.
Цэнтральны экспанент - Рэспубліка Казахстан.
Асноўныя тэмы выстаўкі:
Беларусь - культурная пляцоўка Еўропы;
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў культурным жыцці розных народаў. Вынікі юбілейнага года.
Праграма выстаўкі-кірмашу ўключае больш за 200 мерапрыемстваў, у тым ліку:
міжнародны сімпозіум літаратараў,
семінар літаратараў-перакладчыкаў,
прэзентацыя «Энцыклапедыі Кітая» на беларускай мове,
аўтограф-сесіі,
узнагароджанне пераможцаў 57-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".
У 2017 годзе ў Беларусі выдадзена:
9 590 найменняў кніг і брашур агульным тыражом амаль 23,1 млн экзэмпляраў.
На беларускай мове выпушчана 1 314 найменняў кніг і брашур тыражом 4,337 млн экз.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.