На цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі ў 2018 годзе зарэгістраваліся 82,5 тыс. чалавек, з іх 48 працэнтаў абітурыентаў - па чатырох прадметах.
Вынікі ЦТ па прадметах / зарэгістраваліся - няяўка - выдалены:
беларуская мова - 24,9 тыс. - 4,5% - 2 чалавекі;
руская мова - 66,9 тыс. - 3,4% - 5;
грамадазнаўства - 15,8 тыс. - 6,2% - 3;
матэматыка - 45,2 тыс. - 4,4% - 2;
біялогія - 27 тыс. - 4,6% - 1;
англійская мова - 32 тыс. - 5,5% - 1;
хімія - 14 тыс. - 5,9% - 0;
фізіка - 25,5 тыс. - 6,7% - 1;
гісторыя Беларусі - 22,2 тыс. - 8,4% - 1;
геаграфія - 1,9 тыс. - 17,4% - 0;
сусветная гісторыя (навейшы час) - 1,5 тыс. - 16,4% - 0.
Максімальны бал тэсціравання набралі:
2016 год - 330 чалавек (па двух прадметах - 15 чалавек, па трох прадметах - 3);
2017 год - 303 чалавекі (па двух прадметах - 11);
2018 год - 392 чалавекі (па двух прадметах - 16).
Крыніца: РІКВ.