Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 красавіка 2019, 16:24

Вынікі дзейнасці ПВТ у 2018 годзе

22 верасня 2005 падпісаны дэкрэт №12 "Аб Парку высокіх тэхналогій", 21 снежня 2017 года быў падпісаны дэкрэт №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

у 2018 годзе рэзідэнты ПВТ:

дасягнулі аб'ёму вытворчасці ў памеры Br3 млрд 202,9 млн (47%*),

экспартавалі паслуг на $1 млрд 415,8 млн (38%),

паставілі на ўнутраны рынак прадукцыі на Br296,6 млн (57%)

Парк высокіх тэхналогій захоўвае экспартную накіраванасць. Валютная выручка перавышае 90% ад усяго аб'ёму вытворчасці.

У 2018 годзе ў парк уступілі 268 суб'ектаў гаспадарання.

Агульная колькасць рэзідэнтаў на канец года - 454.

Колькасць работнікаў - 45 734 чалавекі.

Сярэднямесячная зарплата - Br4,4 тыс.

Сярэдні памер штомесячных сум падаходнага падатку, што выплачваюцца супрацоўнікамі рэзідэнтаў ПВТ, больш як у тры разы перавышае сярэднія штомесячныя сумы падаходнага падатку работнікаў арганізацый Беларусі.

ПВТ прадстаўлены ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. За 2018 год у парку зарэгістравана 30 новых рэзідэнтаў з рэгіёнаў.

Рэзідэнтамі ПВТ створаны і падтрымліваюцца 60 сумесных лабараторый і навуковых цэнтраў на базе ВНУ, а таксама 34 філіялы кафедраў універсітэтаў непасрэдна на пляцоўках кампаній-рэзідэнтаў.

* Рост у параўнанні з папярэднім годам.

Крыніца: ПВТ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі