Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 верасня 2018, 16:05

ВУП у Беларусі

Валавы ўнутраны прадукт у студзені-жніўні 2018 года склаў Br77,4 млрд (103,7% да аналагічнага перыяду 2017 года).

Валавая дабаўленая вартасць асноўных галін:

сельская, лясная і рыбная гаспадарка - Br4295,9 млн (тэмп 95,7%*);

горназдабыўная прамысловасць - Br605,9 млн (103%);

апрацоўчая прамысловасць - Br16877,4 млн (106,6%);

забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам - Br2511,1 млн (107%);

водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і знішчэнне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў - Br559,9 млн (100,2%);

будаўніцтва - Br3916,8 млн (107,7%);

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў - Br7507,1 млн (107,3%);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць - Br4719,3 млн (103,6%).

Дынаміка ВУП у рэгіянальным разрэзе:

Брэсцкая вобласць - 103,8%*,

Віцебская - 104,9%,

Гомельская - 103%,

Гродзенская - 104,5%,

Мінская - 103,4%,

Магілёўская - 102%,

Мінск - 105,2%.

*Да студзеня-жніўня 2017 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі