Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 мая 2018, 14:50

Узровень жыцця дамашніх гаспадарак

Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Беларусі ў першым квартале 2018 года наяўныя рэсурсы* ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1135,9 у месяц. У тым ліку:

у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - Br1211,9 у месяц;

у сельскіх населеных пунктах - Br940,4 у месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1063,8 у месяц, з якіх Br806,1 (75,8%) прыпадае на спажывецкія расходы.

Структура спажывецкіх расходаў** дамашніх гаспадарак:

харчаванне - 40,8%;

купля нехарчовых тавараў - 29,8%;

аплата паслуг - 26,2%.

У красавіку 2018 года:

- насельніцтва Беларусі (па стане на 1 красавіка 2018 года) склала 9484,3 тыс. чалавек;

- намінальная налічаная сярэдняя заработная плата склала Br921;

- у эканоміцы краіны былі заняты 4336,5 тыс. чалавек;

- колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 21,8 тыс. чалавек;

- узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,5% колькасці рабочай сілы.

*Наяўныя рэсурсы - грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, атрыманых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

**Спажывецкія расходы - расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг.

Крыніца: Белстат, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі