У першым паўгоддзі 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года колькасць асуджаных непаўналетніх знізілася на 13%.
2018 год (першае паўгоддзе) - асуджаны 485 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 121, пад дзеяннем наркотыкаў - 10);
2017 год (першае паўгоддзе) - 558 чалавек (138, 24).
Самыя распаўсюджаныя злачынствы непаўналетніх:
крадзеж - асуджаны 200 чалавек,
хуліганства - 134,
незаконны абарот наркотыкаў, псіхатропаў, іх прэкурсораў і аналагаў - 26.
Якія меры стрымання назначыў суд:
адтэрміноўка выканання пакарання - 22%,
пазбаўленне свабоды - 11%,
прымусовыя меры выхаваўчага характару - 29%,
умоўнае непрымяненне пакарання - 9%,
без назначэння пакарання - 1%,
іншыя меры пакарання - 28%.
Крыніца: Вярхоўны Суд Беларусі.