Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 ліпеня 2019, 10:14

У Беларусі вырасце памер працоўных пенсій

Прэзідэнтам Беларусі прынята рашэнне аб павышэнні працоўных пенсій з 1 жніўня 2019 года. Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў сярэднім на 6,6%.

Памеры пенсій:

сярэдні памер пенсіі - Br438;

сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br446,1.

Таксама з павелічэннем БПМ будуць пераразлічаны: мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі да пенсій; павышэнні асобным катэгорыям пенсіянераў; даплаты атрымальнікам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія абслугоўваюцца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Дадатковыя расходы бюджэту фонду ў сувязі з пераразлікам складуць Br66,2 млн у месяц (Br331 млн да канца 2019 года). Усяго на выплату пенсій у 2019 годзе плануецца накіраваць Br12,544 млрд.

Чакаецца, што дзякуючы чарговаму павышэнню ў 2019 годзе ўдасца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў памеры 40 працэнтаў.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі