Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 ліпеня 2019, 11:39

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года складзе Br230,91. БПМ павышаецца на Br6,89.

Памер новага БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

працаздольнага насельніцтва - Br257,05;

пенсіянераў - Br176,75;

студэнтаў - Br223,93;

дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br147,18;

дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br203,38;

дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br250,19.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 лістапада павялічацца: мінімальныя працоўныя пенсіі; сацыяльныя пенсіі; даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне; надбаўкі да пенсій і павышэнні пенсiй асобным катэгорыям пенсіянераў; дапамогі па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80 гадоў; дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 19 ліпеня 2019 года №37.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі