Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 сакавіка 2017, 12:22

У Беларусь без візы

Больш за 4,6 тыс. іншаземцаў* з 59 дзяржаў скарысталіся пяцідзённым бязвізавым рэжымам Беларусі (пачаў дзейнічаць 12 лютага 2017 года).

Топ 10 краін, адкуль прыбылі ў Беларусь госці:

Германія - 736 грамадзян,

Польшча - 586,

Італія - 498,

Францыя - 256,

Вялікабрытанія - 253,

ЗША - 225,

Латвія - 200,

Літва - 170,

Швецыя - 155,

Нідэрланды - 152.

Магчымасцю пабываць у Беларусі без візы скарысталіся таксама грамадзяне такіх краін, як Аргенціна, Інданезія, Малайзія, Панама, Сінгапур, Уругвай.

Прыехаць у Беларусь без візы могуць грамадзяне 80 дзяржаў на 5 дзён (уключаючы дні прылёту і вылету).

Умова - прыбыццё і вылет праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Пры сабе неабходна мець:

пашпарт;

страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра (можна аформіць па прылёце);

грошы - не менш за 2 базавыя велічыні (БВ)** на дзень знаходжання.

* Па стане на 15 сакавіка 2017 года.

** Адна БВ цяпер складае Br23.

Крыніца: Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі