Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 кастрычніка 2017, 14:20

Тыдзень маці

Тыдзень маці праходзіць у Беларусі 9-15 кастрычніка. 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці.

У 2016 годзе нарадзілася 117,8 тыс. дзяцей. Больш за 58% нованароджаных - другія і наступныя дзеці ў сем'ях.

Узрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці:

2010-ы - 24,9 года,

2016-ы - 26,3 года.

Доля дапамог па цяжарнасці, родах і доглядзе дзіцяці ў структуры расходаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:

2010 год - 8%,

2016 год - 13,2%.

З 1995 года заснавана дзяржаўная ўзнагарода ордэн Маці.

У 2017 годзе ордэна Маці ўдастоена 367 жанчын (усяго - 8 893).

З 2015 года дзейнічае мера падтрымкі сем'яў - сямейны капітал.

Сям'я пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга або наступных дзяцей атрымлівае права на прадастаўленне $10 тыс. На 1 кастрычніка 2017 года адкрыта каля 43,2 тыс. дэпазітных рахункаў на суму больш як $431 млн.

Крыніца: Белстат, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі