Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 верасня 2018, 12:36

Турызм у Беларусі

У Беларусі на пачатак 2018 года ажыццяўлялі турыстычную дзейнасць 1444 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталіся больш за 2 млн турыстаў і экскурсантаў.

Колькасць беларусаў, якія выязджалі за мяжу, склала 727,5 тыс. чалавек. Беларусы наведалі 117 краін свету. Найбольш наведваемымі замежнымі краінамі былі Турцыя, Егіпет, Украіна, Балгарыя, Расійская Федэрацыя, Польшча, Іспанія, Грэцыя, Чарнагорыя, Чэхія, Літва і Італія.

Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў склала 8 дзён.

Колькасць турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала 282,7 тыс. чалавек з 105 краін свету. Краіны-лідары па колькасці наведванняў Беларусі: Расійская Федэрацыя, Літва, Польшча, Латвія, Украіна, Кітай, Германія, Эстонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Ізраіль.

Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў склала 4 дні.

Экспарт турыстычных паслуг па выніках 7 месяцаў 2018 года склаў $126,1 млн, што на 17,5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

У Беларусі ў 2017 годзе ажыццяўляў дзейнасць 1821 суб'ект аграэкатурызму. Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі аграэкатурызму за мінулы год, склала 351,1 тыс. чалавек. Грамадзяне Беларусі ў агульнай колькасці аграэкатурыстаў склалі 90%.

Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі