Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 чэрвеня 2018, 15:40

ЦТ у Беларусі

На цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у Беларусі ў 2018 годзе зарэгістраваны 82 471 чалавек. З іх 39 649 (48%) абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ па чатырох прадметах.

Графік правядзення ЦТ:

беларуская мова - 12 чэрвеня, аўторак;

руская мова - 14 чэрвеня, чацвер;

грамадазнаўства - 16 чэрвеня, субота;

матэматыка - 18 чэрвеня, панядзелак;

біялогія - 20 чэрвеня, серада;

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 22 чэрвеня, пятніца;

хімія - 24 чэрвеня, нядзеля;

фізіка - 26 чэрвеня, аўторак;

гісторыя Беларусі - 28 чэрвеня, чацвер;

геаграфія - 30 чэрвеня, субота;

сусветная гісторыя (навейшы час) - 2 ліпеня, панядзелак.

Рэзервовыя дні: 6 ліпеня (пятніца), 8 ліпеня (нядзеля), 10 ліпеня (аўторак).

Рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні: 30 чэрвеня - 3 ліпеня.

Пачатак ЦТ - 11.00.

Што ўзяць на ЦТ:

пропуск (выдаецца пры рэгістрацыі);

дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца);

ручка (гелевая або капілярная з чорнымі чарніламі);

калькулятар (толькі ЦТ па фізіцы і хіміі).

З'явіцца трэба за 30 хвілін да пачатку тэсціравання.

Крыніца: РІКВ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі