14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста:
У Мінску - плюс 22,4 градуса (папярэдні рэкорд - плюс 20,5 градуса ў 1993 годзе);
Гомелі - плюс 23,7 (плюс 23,5 у 1993-м);
Магілёве - плюс 22,8 (плюс 19,8 у 1993-м);
Віцебску - плюс 21,5 (плюс 17,8 у 2018-м);
Гродне - плюс 21,5 (плюс 20,5 у 2000-м).
Максімальная тэмпература ў гэты дзень зафіксавана ў Брагіне - плюс 24,8 (плюс 24,9 у 1993-м), мінімальная - у Лынтупах - плюс 19,5 (плюс 18,5 у 2018-м).
Рэкорд дня 14 кастрычніка зафіксаваны ў 1993 годзе ў Лельчыцах - плюс 26,4.
Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.