Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 снежня 2017, 13:18

Святочны феерверк

Як правільна ўпрыгожыць навагодняе свята хлапушкамі і феерверкамі, не прычыніўшы шкоды ні сабе, ні асяроддзю:

купляйце толькі сертыфікаваныя петарды і феерверкі ў афіцыйных гандлёвых кропках;

уважліва вывучайце і строга выконвайце інструкцыю вытворцы;

запускаць піратэхніку трэба на пустках або на іншых адкрытых пляцоўках.

Забараняецца:

запускаць салюты і ўзрываць петарды дзецям;

выкарыстоўваць піратэхніку:

у грамадскіх месцах - на плошчах, у парках, месцах, дзе вялікая колькасць людзей,

у кватэрах і іншых памяшканнях,

паблізу дамоў, машын, на невялікіх агароджаных тэрыторыях,

пры моцным ветры.

Штрафы:

за незаконны продаж петардаў і салютаў для фізічных асоб - 10-50 БВ*, для індывідуальных прадпрымальнікаў - 10-200 БВ, а для юрыдычных асоб - да 500 БВ;

за выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах - ад 2 да 30 БВ або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак;

калі дзіця затрымаюць за выкарыстанне піратэхнікі, бацькоў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, альбо аштрафаваць да 10 БВ;

калі пры выкарыстанні піратэхнікі будзе прычынена значная шкода здароўю людзей або маёмасці, парушальнікам можа пагражаць крымінальная адказнасць.

* Базавая велічыня на 28 снежня 2017 года складае Br23. З 1 студзеня 2018 года яна вырасце да Br24,5.

Крыніца: МУС, МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі