Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 сакавіка 2018, 14:09

Статыстыка аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў

У 2017 годзе судамі разгледжана з вынясеннем рашэння 2 880 спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў.

Пазбаўлены бацькоўскіх правоў:

2017 год - 3 072 чалавекі (1 176 жанчын і 1 896 мужчын),

2016 год - 3 014 чалавек (1 229 жанчын і 1 785 мужчын).

Сярод пазбаўленых бацькоўскіх правоў у 2017 годзе:

ва ўзросце да 20 гадоў - 35 бацькоў,

21-25 гадоў - 191 бацька,

26-30 гадоў - 567 бацькоў,

31-35 гадоў - 770 бацькоў,

36-40 гадоў - 780 бацькоў,

41 год і старэйшыя - 729 бацькоў.

Дзеці, чые бацькі пазбаўлены правоў у 2017 годзе:

да года ўключна - 287 чалавек,

2-3 гады - 486,

4-6 гадоў - 641,

7-10 гадоў - 851,

11-13 гадоў - 564,

14-17 гадоў - 702.

У 2017 годзе судамі разгледжана з вынясеннем рашэння 272 справы аб аднаўленні бацькоўскіх правоў. У бацькоўскіх правах адноўлена 169 асоб.

Крыніца: Вярхоўны Суд Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі