Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 сакавіка 2018, 14:07

Статыстычны партрэт беларускай жанчыны

У Беларусі на пачатак 2018 года колькасць жанчын склала 5,1 млн* - 53,4% агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі.

Сярэдні ўзрост жанчыны - 42,6 года, сярэдні ўзрост гараджанкі - 41,2 года, жыхаркі вёскі - 47,8 года.

Працягласць жыцця - 79 гадоў**.

Сёння кожны другі работнік у арганізацыях рэспублікі - жанчына:

у ахове здароўя і сферы сацпаслуг доля жанчын - 85,7%,

у адукацыі - 81,7%,

у фінансавай і страхавой дзейнасці - 74,8%,

у сферы дзяржаўнага кіравання - 57,2%,

у сферы інфармацыі і сувязі - 45,6%,

у прамысловасці - 42,6%,

у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 39,3%,

у будаўніцтве - 19,8%.

У 2017 годзе ўзялі шлюб 66,2 тыс. жанчын.

Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу - 25,8 года.

Сярэдні ўзрост пры нараджэнні першага дзіцяці - 26,3 года**.

У 2017 годзе каля 1 тыс. жанчын заключылі шлюб ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў.

* Паводле папярэдніх даных.

** Паводле даных 2016 года.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі