У гарачыя летнія дні вадзіцелям варта адмовіцца ад далёкіх паездак.
Памятайце, духата ў салоне аўтамабіля:
пагаршае агульнае самаадчуванне,
выклікае негатыўныя псіхалагічныя рэакцыі,
прыводзіць да зніжэння канцэнтрацыі ўвагі і пагаршэння рэакцыі.
Калі ўзнікла неабходнасць скарыстацца транспартам:
не знаходзьцеся доўгі час за рулём,
праверце, ці ёсць у аптэчцы валідол, карвалол, нітрагліцэрын,
вазьміце ў дарогу прахаладжальныя напіткі.
Пры першых сімптомах недамагання:
спыніцеся ў цені і адпачніце,
праветрыце салон,
прайдзіцеся пяшком.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.