Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 сакавіка 2019, 13:08

Сотавая сувязь у Беларусі

Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі аказваюць тры аператары: ЗАТ "БеСТ", ТАА "МТС" і УП "Велком".

Агульная абаненцкая база - 11,6 млн абанентаў, узровень пранікнення паслуг - 122 абаненты на 100 жыхароў рэспублікі. Ахоп насельніцтва паслугамі - больш за 99%.

Паслугамі СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" па стандарце 4-га пакалення (4G) карыстаюцца абаненты ЗАТ "БеСТ" і ТАА "МТС". Паслуга даступна для 75,7% насельніцтва краіны.

ЗАТ "БеСТ" створана ў 2004 годзе. Ахоп насельніцтва - 99,7%. Абаненцкая база - 1,239 млн (11% рынку). Аказвае паслугі стандарту 4-га пакалення (LTE).

СТАА "МТС" зарэгістравана ў 2002 годзе. Ахоп насельніцтва - 99,9%. Абаненцкая база - 5,506 млн (47% рынку). Аказвае паслугі стандарту 4-га пакалення (LTE).

УП "Велком" з'яўляецца правапераемнікам СП ТАА "Мабільная лічбавая сетка", што пачало работу ў Беларусі ў 1999 годзе. Ахоп насельніцтва - 99,9%. Абаненцкая база - 4,873 млн (42% рынку). Аказвае паслугі перадачы даных з выкарыстаннем стандарту 3G.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі