У верасні ў гаспадарках рэспублікі пачынаецца сяўба азімых культур. Усяго пад засеў азімымі збожжавымі адведзена 1 309,3 тыс. га, у тым ліку:
Брэсцкая вобласць - 220 тыс. га,
Віцебская - 200 тыс. га,
Гомельская - 215 тыс. га,
Гродзенская - 189,3 тыс. га,
Мінская - 300 тыс. га,
Магілёўская - 185 тыс. га.
Тэрміны сяўбы азімых збожжавых:
Брэсцкая вобласць - з 8 верасня па 2 кастрычніка,
Віцебская - з 3 па 25 верасня,
Гомельская - з 9 па 30 верасня,
Гродзенская - з 6 па 29 верасня,
Мінская - з 5 па 28 верасня,
Магілёўская - з 3 па 26 верасня.
Фонд азімых збожжавых прадстаўлены 146 сартамі раслін. Патэнцыял збожжавых можа забяспечваць ураджайнасць не ніжэйшую за 60 ц/га.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.