Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 жніўня 2019, 15:25

Школьныя канікулы ў 2019/2020 навучальным годзе

Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".

Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў.

Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў у 2019/2020 навучальным годзе:

асеннія канікулы - з 1 па 9 лістапада 2019 года,

зімовыя канікулы - з 26 снежня 2019 па 11 студзеня 2020 года*,

вясеннія канікулы - з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года,

летнія канікулы - з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2020 года**.

* Для вучняў першых-другіх класаў (трэціх класаў - для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 па 23 лютага 2020 года.

** У вучняў, якія скончылі дзявятыя класы, канікулы пачнуцца пасля экзаменаў з 11 чэрвеня і прадоўжацца па 31 жніўня.

У 2019 годзе на работу ва ўстановы адукацыі накіраваны 4,3 тыс. маладых спецыялістаў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі