На пачатак 2018 года ў Беларусі налічвалася 8501,6 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна с плошчай Аўстрыі.
У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі працуюць каля 294 тыс. чалавек, 40,4 тыс. трактароў, 9,5 тыс. збожжаўборачных камбайнаў.
У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі налічваецца:
4,4 млн галоў буйной рагатай жывёлы,
3,2 млн свіней,
50,7 млн птушак.
За 9 месяцаў 2018 года з рэспублікі пастаўлена ў 92 дзяржавы свету прадукцыі сельскай гаспадаркі на $3793,9 млн:
у краіны СНД - $3427,4 млн;
у краіны Азіі і Акіяніі - $108,7 млн;
у краіны Афрыкі - $4,5 млн;
у краіны Амерыкі - $5,2 млн;
у краіны ЕС - $166,4 млн.
іншыя краіны - $81,7 млн.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальны статыстычны камітэт.