З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.
Прадугледжваецца некаторая мадэрнізацыя, але знешняе аблічча плошчы не зменіцца.
Што плануецца зрабіць:
капрамонт з мадэрнізацыяй самога манумента і ніжняй рытуальнай пляцоўкі з падземным пераходам;
электрападагрэў гранітнай пляцоўкі манумента;
замена стылабата (ніжняя частка абеліска);
павелічэнне магутнасці для забеспячэння энергасілкаваннем арганізатараў святочных мерапрыемстваў ля манумента.
У абноўленым выглядзе манумент паўстане да 9 мая 2020 года, калі Беларусь будзе адзначаць 75-годдзе Вялікай Перамогі.
Манумент Перамогі ўстаноўлены ў цэнтры плошчы ў 1954 годзе. Вышыня абліцаванага шэрым гранітам абеліска - каля 40 м.
Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі, створанымі беларускімі скульптарамі:
9 мая 1945 года (А.Бембель);
Партызаны Беларусі (А.Глебаў);
Слава загінуўшым героям (З.Азгур);
Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны (С.Селіханаў).
Абеліск увенчвае выява ордэна Перамогі.
3 ліпеня 1961 года ля падножжа абеліска запалены Вечны агонь.
Пад зямлёй манумент акружаны кальцавой абходнай галерэяй, якая пераходзіць у круглую мемарыяльную залу. У цэнтры вянок з мастацкага шкла з падсветкай - сімвал Вечнага агню памяці.
Крыніца: ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама".