Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 ліпеня 2019, 15:40

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль

Апошнім часам адзначаецца павелічэнне колькасці беларускіх грамадзян, якім па розных прычынах адмаўляецца ва ўездзе ў Ізраіль.

Пры планаванні паездак у Ізраіль пры сабе неабходна мець:

дастатковую суму наяўных грошай або выпіску з карт-рахунку і крэдытную картку;

авіябілет назад;

медыцынскую страхоўку на ўвесь перыяд знаходжання;

запрашэнне прымаючых асоб, іх адрас, кантактныя тэлефоны для сувязі, ксеракопію пасведчання асобы (пры гасцявой паездцы);*

дагавор з турыстычнай кампаніяй, праграму туру (паездкі) і пацвярджэнне пражывання ў гасцініцы, манастырах і да т.п. (пры турыстычнай, паломніцкай паездках);

пацвярджальнае пісьмо з ізраільскай медустановы (пры паездцы на лячэнне);

запрашэнне, аформленае мужам/жонкай у МУС Ізраіля (у выпадку паездкі да мужа/жонкі - грамадзяніна Ізраіля).

Варта ўстрымацца ад паездак у Ізраіль:

па запрашэнні грамадзян Беларусі, якія не маюць ізраільскага грамадзянства або статусу пастаянна пражываючага на тэрыторыі Ізраіля, у тым ліку па працоўнай візе;

у перыяд разгляду пададзеных дакументаў для рэпатрыяцыі.

У час размовы з супрацоўнікамі міграцыйных службаў:

паводзіць сябе спакойна і ўпэўнена, на ўсе пытанні адказваць праўдзіва;

устрымлівацца ад выдалення якіх-небудзь кантактаў або перапіскі на мабільным тэлефоне, быць гатовым растлумачыць паходжанне любога ізраільскага нумара ў памяці тэлефона.

У выпадку адмовы ва ўездзе ў краіну звярнуцца з просьбай:

дэталёва растлумачыць прычыны адмовы на зразумелай гэтаму грамадзяніну мове;

растлумачыць парадак абскарджання прынятага рашэння з магчымым падключэннем ізраільскіх адвакатаў;

даць магчымасць звязацца з роднымі для папярэджання іх аб узнікшай сітуацыі і інфармавання аб плануемым тэрміне вяртання ў краіну вылету.

*Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.

Крыніца: Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі