Абітурыенты, якія пажадалі прадоўжыць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах краіны, павінны зарэгістравацца ў адной з ВНУ* для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ).
Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ: 2 мая - 1 чэрвеня.
Парадак рэгістрацыі:
абітурыент прад'яўляе дакумент, што засведчвае асобу;
падае заяву на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь;
аплачвае прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ у памеры 0,1 базавай велічыні (Br24,5) за адзін навучальны прадмет**;
пасля заканчэння рэгістрацыі і пацвярджэння факта аплаты атрымлівае пропуск(-і)***.
Час работы пунктаў рэгістрацыі:
будні - 9.00 - 19.00,
субота, нядзеля (акрамя 12, 26 мая) - выхадны,
12, 26 мая - 9.00 - 18.00.
У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў пункт рэгістрацыі па ўважлівай прычыне дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ падаюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці.
* Інфармацыя аб пунктах рэгістрацыі ЦТ прадстаўлена на сайце http://rikc.by.
** Абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ не больш як па чатырох прадметах.
*** Пропуск для ўдзелу ў ЦТ лічыцца зарэгістраваным, калі на ім ёсць пячатка ўстановы, вызначанай пунктам рэгістрацыі на ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка, указаны рэгістрацыйны нумар.
Крыніца: Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.