Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 сакавіка 2018, 11:59

Рэальныя даходы насельніцтва Беларусі

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені бягучага года склалі 107,8% да ўзроўню студзеня 2017 года.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,6%,

даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 7,4%,

трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 24,5%,

даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі. Гэты эканамічны паказчык з'яўляецца адным з важнейшых, які вызначае дабрабыт грамадзян.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі