Лепшы час сутак для купання:
раніцай - 8.00 - 10.00,
увечары - 17.00 - 19.00.
Рэкамендуецца:
перад купаннем - адпачыць;
уваходзіць у ваду асцярожна, паволі, калі вада дойдзе вам да пояса, спыніцеся і плывіце ўздоўж берага або да яго;
купацца ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага мясцінах;
перад купаннем у незнаёмых месцах абследаваць дно;
знаходзіцца ў вадзе не больш за 15-20 мінут;
пасля купання расцерці цела ручніком.
Не рэкамендуецца:
купацца раней чым праз гадзіну-паўтары пасля прыёму ежы;
уваходзіць у ваду разгарачаным;
адплываць далёка ад берага;
даводзіць сябе да пераахаладжэння і дрыжыкаў;
карыстацца надзіманымі матрацамі, аўтамабільнымі камерамі і іншымі не прызначанымі для купання прадметамі.
Забараняецца:
пакідаць без нагляду дзяцей;
заплываць за папераджальныя знакі;
скакаць і ныраць у ваду ў невядомым месцы;
падплываць пад тых, хто купаецца, хапаць адзін аднаго за рукі і ногі ў вадзе з мэтай розыгрышу;
падаваць беспадстаўныя сігналы бедства; купацца ў нецвярозым стане.
Крыніца: АСВОД.