Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 жніўня 2019, 15:47

Прафілактыка ўкусаў змей

У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).

Змеі кусаюць, як правіла, за кісць, пальцы рук або за галёнку ці ступню.

Часцей за ўсё ахвярамі становяцца дачнікі і грыбнікі.

Меры засцярогі ад укусаў змей:

- адпраўляючыся ў лес па грыбы ці ягады, лепш за ўсё абуць боты з высокімі халявамі, а штаны - доўгія і з тоўстай тканіны;

- перш чым зрэзаць грыб, праверыць палкай, ці няма побач змяі;

- перад тым, як прысесці, агледзець месца адпачынку.

Сімптомы ўкусу:

- у вобласці ўкусу пацярпелы адчувае моцны боль;

- з ранкі выступае некалькі кропелек крыві;

- хутка з'яўляецца пухліна, якая часам дасягае значных памераў;

- праз гадзіну або дзве можа з'явіцца адчуванне холаду, цяжкае дыханне, моцная смага, ніткападобны пульс, непрытомнасць, сутаргі, трызненне.

Першая дапамога:

- выдаліць яд з ранкі;

- па магчымасці стварыць спакой укушанай канечнасці, надаць ёй вышэйшае становішча;

- пацярпелага ўхутаць у цёплае адзенне;

- даваць шмат піць;

- хутка даставіць пацярпелага ў спецыялізаванае аддзяленне таксікалогіі або бліжэйшую лячэбную ўстанову.

Крыніца: Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі