Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 ліпеня 2019, 12:24

Прафілактыка атручэнняў грыбамі

Каб пазбегнуць атручэння грыбамі, спецыялісты рэкамендуюць не пагарджаць элементарнымі правіламі прафілактыкі:

збіраць толькі вядомыя грыбы (існуюць спецыяльныя даведнікі ядомых і ядавітых грыбоў);

нарыхтоўваць на запас толькі маладыя грыбы;

саліць, сушыць, марынаваць кожны від грыбоў асобна;

перад адварваннем дасканала мыць грыбы ад часцінак пяску і глебы;

ваду пасля адварвання абавязкова зліваць.

Не рэкамендуецца:

збіраць альбо купляць на рынку перарослыя, друзлыя, пашкоджаныя лічынкамі і цвіллю грыбы;

каштаваць падазроныя грыбы на смак;

збіраць грыбы ўздоўж дарог; адкладаць апрацоўку грыбоў, таму што гэты прадукт скорапсавальны;

купляць на рынку грыбныя кансервы, герметычна закрытыя накрыўкамі ў хатніх умовах, а таксама сухія грыбы, грыбную ікру і розныя салаты з грыбамі.

Крыніца: ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі