Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" - адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II З'езд вучоных Беларусі.
Некаторыя прыярытэты беларускай навукі на 2018-2040 гады:
вытворчасць электратранспарту (у тым ліку беспілотнага),
робататэхніка,
тэхналогіі на аснове "Інтэрнэту рэчаў",
распрацоўка малых і звышмалых касмічных апаратаў,
стварэнне сродкаў новага пакалення для лячэння ВІЧ-інфекцыі і гепатыту С,
распрацоўка проціпухлінных лякарстваў.
Мэтавыя паказчыкі да 2040 года:
навукаёмістасць ВУП - 3%,
доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі - 10%,
доля інавацыйнай прадукцыі прампрадпрыемстваў - 25%.
доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак - 30%,
Крыніца: праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040".