Пытанні, якія засталіся без змен:
у перапісны ліст 2019 года ўвойдзе больш за 20 пытанняў з перапісу 2009 года;
яны датычацца даты і месца нараджэння рэспандэнта, полу, звестак аб шлюбе, месца пражывання, адукацыі, колькасці дзяцей, крыніц грашовых сродкаў, работы, тыпу і плошчы займаемага памяшкання і іншых асноўных сацыяльна-эканамічных характарыстык.
Новыя пытанні, уключаныя ў перапісныя лісты 2019 года:
ідэнтыфікацыйны нумар;
планаванне нараджэння дзяцей*;
прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства;
планы выехаць з Беларусі; калі ёсць, то на які тэрмін і па якой прычыне; частата выездаў на работу на тэрыторыю іншай дзяржавы;
наяўнасць у каго-небудзь з членаў дамашняй гаспадаркі зямельных участкаў (іх часткі) і (або) сельскагаспадарчых жывёл;
характарыстыка зямельных участкаў (месцазнаходжанне і агульная плошча, з яе занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культур) і мэты іх выкарыстання;
наяўнасць на зямельных участках пладова-ягадных пасадак і кустоў, колькасць (плошча) пладова-ягадных пасадак у пладаносным узросце па відах;
наяўнасць у гаспадарцы жывёлы, птушкі і пчоласем'яў, колькасць жывёлы і птушкі па відах, колькасць пчоласем'яў.
Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года.
* Для жанчын 18-49 гадоў.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.