Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 кастрычніка 2018, 15:59

Павышэнне пенсій у Беларусі

Праект указа аб павышэнні пенсій унесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Прапануецца павышэнне пенсій на 5,3% з 1 лістапада.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце складае Br374, з лістапада яна можа ўзрасці да Br394.

Намінальны тэмп росту пенсій у 2018 годзе ў параўнанні з мінулым годам складзе 113,8%.

Раней працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаліся 1 мая і 1 жніўня.

Па стане на 1 жніўня суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы складае 36,2%.

На канец 2017 года колькасць пенсіянераў у Беларусі склала 2594 тыс. чалавек.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі