Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 сакавіка 2018, 15:29

Паводка: рэкамендацыі насельніцтву

Дзеянні ў выпадку пагрозы ўзнікнення паводкі:

адключыце газ і электрычнасць;

патушыце агонь у печах;

перанясіце мэблю, электрапрыборы і іншую маёмасць на верхнія паверхі, паддашкі;

зачыніце вокны і дзверы;

пераганіце жывёлу ў бяспечнае месца, адвяжыце сабак;

дровы і ўсе прадметы, якія могуць пасплываць пры ўздыме вады, перанясіце ў хлеў;

з падвалаў вынесіце агародніну і ўсё, што можа сапсавацца ад вады;

папярэдзьце суседзяў, дапамажыце дзецям, старым і інвалідам пакінуць небяспечнае месца;

займіце верхнія паверхі, паддашкі, дахі будынкаў;

падрыхтуйцеся да магчымай эвакуацыі.

Пры эвакуацыі:

вазьміце з сабой дакументы, грошы, каштоўнасці,

цёплае адзенне і боты,

прадукты харчавання і ваду на некалькі дзён,

медыкаменты,

прадметы асабістай гігіены.

Пры ўзнікненні няштатнай сітуацыі:

не страчвайце самавалодання і не паддавайцеся паніцы;

званіце па тэлефоне 101.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі