Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 сакавіка 2019, 15:54

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Пашпарт - асноўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Уяўляе сабой кніжны блок памерам 125 x 88 мм з закругленымі вугламі, які складаецца з вокладкі і 32 пранумараваных старонак.

Вокладка пашпарта выраблена з матэрыялу цёмна-сіняга колеру, на якой з імітацыяй залатога ціснення выкананы:

надпісы на беларускай, рускай і англійскай мовах "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ", "РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ", "REPUBLIC OF BELARUS";

выява Дзяржаўнага герба Беларусі;

надпісы на беларускай, рускай і англійскай мовах "ПАШПАРТ", "ПАСПОРТ", "PASSPORT".

У пашпарт уносяцца наступныя звесткі пра асобу грамадзяніна:

прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць);

фатаграфія ўладальніка;

чысло, месяц, год нараджэння;

месца нараджэння;

ідэнтыфікацыйны нумар;

пол;

адзнакі аб дзецях уладальніка пашпарта, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту;

адзнака аб уступленні ў шлюб.

З 2012 года пашпарт павінен мець кожны грамадзянін Беларусі, якому споўнілася 14 гадоў. Для выезду за мяжу пашпарт афармляюць і на дзяцей малодшых за 14 гадоў.

Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў.

Абмен пашпарта робіцца ў сувязі з:

дасягненнем 14 гадоў;

заканчэннем тэрміну дзеяння;

змяненнем прозвішча, імя, імя па бацьку;

расходаваннем лістоў, прызначаных для віз;

змяненнем палавой прыналежнасці;

непрыгоднасцю для выкарыстання;

устанаўленнем недакладнасцей у запісах;

стратай (крадзяжом) пашпарта.

Кошт і тэрміны афармлення пашпарта:*

Месяц - Br25,5 (адна БВ);

15 дзён - Br51 (дзве БВ);

7 дзён - Br76,5 (тры БВ).

Без візы па беларускім пашпарце можна ўехаць у 79 краін.

У рэйтынгу Passport Index беларускі пашпарт займае 53-е месца.*

*Па стане на 12.03.2019.

Крыніца: МУС, www.passportindex.org.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі