У 2017 годзе 694 чалавекі асуджаны за злачынствы карупцыйнай накіраванасці - на 22% больш, чым у 2016 годзе (569 асоб).
307 чалавек (44,2%) прыгавораны да розных тэрмінаў пазбаўлення волі;
у 246 чалавек (35,5%) канфіскавана маёмасць;
491 чалавек (70,8%) пазбаўлены права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю;
9 чалавек (1,3%) пазбаўлены воінскага або спецыяльнага звання;
137 чалавек (19,7%) атрымалі штрафы.
Найбольш распаўсюджаныя злачынствы карупцыйнай накіраванасці:
крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт.210 КК) - 240 асоб (34,6%);
атрыманне хабару (арт.430 КК) - 154 асобы (22,2%);
дача хабару (арт.431 КК) - 126 асоб (18,2%);
злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (арт.424 КК) - 108 асоб (15,6%);
перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК) - 34 асобы (4,9%).
Крыніца: Вярхоўны суд Беларусі.