Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 студзеня 2018, 15:26

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

З 1 лютага 2018 года МСБ у разліку на месяц складзе:

на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек - Br328,45*;

на аднаго члена маладой сям'і з трох чалавек - Br356,1;

працаздольнага насельніцтва - Br420,6;

пенсіянераў - Br331,82;

студэнтаў - Br313,91;

дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br266,56;

дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br348,44;

дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br358,7.

МСБ служаць для аналізу дасягнутага ўзроўню жыцця і прагназавання яго змяненняў, для ацэнкі матэрыяльнага становішча розных груп насельніцтва, тыпаў сем'яў, ацэнкі пакупной здольнасці даходаў насельніцтва, абгрунтавання памераў мінімальных сацыяльна-працоўных гарантый.

* На 1 працэнт перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня бягучага года (Br325,13).

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 студзеня 2018 года №8.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі