Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 чэрвеня 2018, 15:44

Новая мадэль БЕЛАЗа

Кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-75320 - абсалютна новы клас грузападымальнасці беларускіх кар'ерных самазвалаў.

Тэхнічныя характарыстыкі:

- грузападымальнасць - 290 т;

- магутнасць рухавіка - 2 125 кВт (2 850 к.с.);

- маса з грузам - да 500 т;

- даўжыня - амаль 15 м;

- шырыня - больш як 9 м;

- вышыня - больш як 7 м;

- максімальная скорасць - 64 км/гадз.

Рама самазвала - павышанай трываласці дзякуючы прымяненню буйных літых элементаў у месцах найбольшых нагрузак.

Маторны адсек БЕЛАЗ-75320 універсальны і адаптаваны пад устаноўку рухавіка любога вытворцы з ліку вядучых маторабудаўнічых кампаній свету.

Распрацоўка кар'ернага самазвала БЕЛАЗ-75320 вялася па інвестыцыйным праекце "Стварэнне магутнасцей і павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90–450 тон".

Крыніца: ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі