Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 жніўня 2018, 15:25

Навучальны год 2018/2019

Усяго з верасня ў школах і гімназіях прыйдуць на заняткі 1,1 млн вучняў, у тым ліку 110 тыс. першакласнікаў.

Тэма першага ўрока - "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца".

У 2018/2019 навучальным годзе ў краіне будзе функцыянаваць:

51 ВНУ (42 дзяржаўныя, 9 прыватных);

111 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

131 установа прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

3038 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку 206 гімназій, 25 ліцэяў, 857 вучэбна-педагагічных комплексаў*);

2945 дзіцячых садоў.

З 1 верасня адкрываюцца школы-новабудоўлі ў Мінску, Бабруйску і ў пасёлку Лескаўка Мінскага раёна. Таксама ў 2018 годзе будуць адкрыты тры новыя школы (дзве ў Мінску і адна ў Крычаве - па 1020 вучняў кожная) і 17 устаноў дашкольнай адукацыі.

Будзе арганізаваны падвоз да месца навучання амаль 72,3 тыс. вучняў. Будуць выкарыстоўвацца больш як 1,5 тыс. школьных аўтобусаў.

На 2018/2019 навучальны год запланавана выданне 56 навучальных дапаможнікаў (44 новыя, 12 - перавыданне).

* Дзіцячы сад-школа, яслі-сад-школа і да т.п.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі