Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 жніўня 2019, 16:35

Нацыянальны футбольны стадыён (праект)

Нацыянальны футбольны стадыён плануецца пабудаваць у Мінску на пляцоўцы каля стадыёна "Трактар" за кошт бязвыплатнай тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР.

Стадыён будзе пабудаваны пры абавязковым выкананні тэхнічных патрабаванняў (крытэрыяў) FIFA і UEFA.

Асноўныя характарыстыкі:

агульная плошча - 48 000 кв.м, з іх 6000 - падземная частка;

вышыня - 38,6 м;

колькасць месцаў для гледачоў - 33 000;

паркоўка на 307 месцаў для легкавых аўто (151 месца ў падземным паркінгу і 20 месцаў для аўтобусаў);

высоўная сцэна памерам 55х25 м для правядзення канцэртаў.

Элементы фасада будуць выкананы з вертыкальных алюмініевых панэлей, якія створаць візуальны эфект формы і колеру.

Генеральны план улічвае захаванне існуючых зялёных насаджэнняў у комплексе выканання добраўпарадкавання, у тым ліку бегавых дарожак і вялікай велапаркоўкі.

У складзе аб'екта таксама будуць камерцыйная зона, клуб спорту, трэнажорная зала, кафэ, магазіны, дзіцячы цэнтр і музей футбола.

Крыніца: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі