У Беларусі штогод з 2007 года нараджаецца больш за 100 тыс. дзяцей.
2007 год - 103,6 тыс. нованароджаных,
2008 год - 107,9 тыс.,
2009 год - 109,3 тыс.,
2010 год - 108,1 тыс.,
2011 год - 109,4 тыс.,
2012 год - 115,9 тыс.,
2013 год - 118 тыс.,
2014 год - 118,7 тыс.,
2015 год - 119,5 тыс.,
2016 год - 117,8 тыс.
Агульны каэфіцыент нараджальнасці* па краіне:
2007 год - 10,7 праміле,
2008 год - 11,1,
2009 год - 11,5,
2010 год - 11,4,
2011 год - 11,5,
2012 год - 12,2,
2013 год - 12,5,
2014 год - 12,5,
2015 год - 12,5,
2016 год - 12,4.
У Беларусі захоўваецца рэкордна нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці - каля 3 праміле. Выжывальнасць дзяцей з экстрэмальна нізкай (ад 600 г да 1 кг) і вельмі нізкай (1-1,5 кг) масай цела пры нараджэнні складае да 80%. Гэта лепшы паказчык сярод краін постсавецкай прасторы і многіх дзяржаў Еўропы.
* Суадносіны колькасці народжаных на працягу каляндарнага года і сярэднегадавой колькасці насельніцтва; вылічаюцца ў праміле, гэта значыць на 1 тыс. жыхароў.
Крыніца: Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Белстат.