Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 верасня 2017, 14:34

Моцны вецер

Як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення экстрэмальнай сітуацыі

Калі знаходзіцеся на вуліцы:

трымайцеся далей ад будынкаў, высокіх слупоў, дрэў, электрапровадаў,

знайдзіце сховішча (у пад'ездзе, магазіне, кінатэатры, метро, падземным пераходзе, пад мостам),

закрыйце вочы, нос і рот ад пяску і пылу.

Калі знаходзіцеся дома:

шчыльна зачыніце вокны, дзверы,

прыбярыце рэчы з балконаў і падаконнікаў,

адключыце газ і электрычнасць,

не стойце каля вокнаў,

адганіце асабісты аўтатранспарт ад дрэў і старых будынкаў,

у сельскім доме затушыце агонь у печы, замацуйце або занясіце ў памяшканне прадметы з двара.

Калі знаходзіцеся ў аўтамабілі:

спыніцеся (не стаўце аўто каля рэкламных шчытоў, высокіх дрэў),

сарыентуйце аўто супраць ветру,

не выходзьце з машыны,

зачыніце вокны і дзверы.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі