Экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог" пачала работу ў сакавіку 2015 года. Місія ініцыятывы - прадастаўляць адкрытую і геапалітычна нейтральную пляцоўку для даследаванняў і дыскусій у галіне міжнародных адносін і бяспекі ва Усходняй Еўропе.
Слоган цяперашняй сустрэчы - "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх".
Міжнародны форум "Мінскі дыялог" пройдзе з 23 па 25 мая 2018 года.
Месца правядзення - Minsk Marriott Hotel (Мінск, пр-т Пераможцаў, 20).
Асноўныя пытанні:
- змяненне міжнароднага парадку;
- рэформа міжнародных арганізацый;
- санкцыйная вайна паміж Расіяй і Захадам;
- імплементацыя мінскіх пагадненняў.
Удзельнікі:
- каля 350 экспертаў і афіцыйных асоб;
- дыпламаты з больш як 40 краін;
- прадстаўнікі АБСЕ, АДКБ і НАТА.
Асаблівасць "Мінскага дыялогу - 2018": форум пакладзе пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрапейскага саюза, Расіі, ЗША і Кітая.
Крыніца: www.minskdialogue.by