Маштабнае мерапрыемства - пяты Мінскі паўмарафон - пройдзе ў беларускай сталіцы 15 верасня.
Удзельнікі - амаль 40 тыс. чалавек - прафесійныя бегуны і аматары.
Дыстанцыі: 5,5 км, 10,5 км і 21,097 км.
Старт і фініш абсталяваны каля Палаца спорту. Маршрут праходзіць праз праспекты Пераможцаў, Незалежнасці, Машэрава, вуліцы Валадарскага, Маркса, Энгельса, Камуністычная, Старажоўская, Куйбышава, Багдановіча, Янкі Купалы, плошчы Незалежнасці і Перамогі.
Расклад забегаў:
9.00 - старт на дыстанцыі 21,097 км;
9.45 - старт на дыстанцыі 10,5 км;
12.30 - старт на дыстанцыі 5,5 км.
Мінскі паўмарафон у 2019 годзе атрымаў сярэбраны лэйбл ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF). Прызавы фонд спаборніцтваў складзе $60 тыс.
Арганізатарам выступае Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкама.
Крыніца: ГА "БФЛА".