Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 мая 2017, 15:40

MILEX 2017

Больш за 30 краін будуць прадстаўлены на 8-й Міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX 2017, якая пройдзе ў Мінску* 20-22 мая. Упершыню ў гэтым годзе ў выстаўцы прымуць удзел кампаніі з Германіі, Славакіі і Польшчы.

Арганізацыі, што ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама Беларусі, упершыню на выстаўцы прадставяць каля 90 узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. У тым ліку:

бронеаўтамабілі "Кайман" і МЗКТ 490 100 (V-1),

мадэрнізаваны танк Т-72БМЭ,

сістэму барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі "Граза-Р" і інш.

Экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ў Беларусі ў 2016 годзе склаў амаль $1 млрд.

У час выстаўкі запланавана навуковая канферэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстання тэхналогій двайнога прызначэння.

* Месца правядзення выстаўкі: аэрапорт Мінск-1 (вул. Чкалава,38/1), МКСК "Мінск-Арэна" (праспект Пераможцаў,111).

Крыніца: Дзяржкамваенпрам Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі