Савет Міністраў Беларусі вызначыў, колькі тавараў і паслуг павінны пастаўляць дзяржаўныя органы і арганізацыі ў краіны Еўрапейскага саюза ў 2018-2020 гадах.
Усяго:
2018 год - $5 млрд 586 млн,
2019 год - $5 млрд 943 млн,
2020 год - $6 млрд 244 млн.
Буйнейшыя экспарцёры ў 2018 годзе:
канцэрн "Белнафтахім" - $2 млрд 786 млн,
прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці - $659 млн,
канцэрн "Беллеспаперапрам" - $174 млн,
ААТ "Беларуская калійная кампанія" - $156 млн.
Экспарт прадпрыемстваў аблвыканкамаў у 2018 годзе:
Брэсцкі аблвыканкам - $155 млн,
Віцебскі - $375 млн,
Гомельскі - $55 млн,
Гродзенскі - $170 млн,
Мінскі - $353 млн,
Магілёўскі - $143 млн,
Мінскі гарвыканкам - $241 млн.
Мэтавыя паказчыкі будуць штогод карэкціравацца з улікам змяненняў складу краін ЕС, наменклатуры тавараў і стварэння ў Беларусі новых экспартна арыентаваных вытворчасцей.
Беларусь у студзені-жніўні 2017 года павялічыла экспарт тавараў у краіны Еўрапейскага саюза на 19,7% у параўнанні са студзенем-жніўнем 2016-га да $4 млрд 856 млн. Дадатнае сальда знешняга гандлю склала $669 млн.
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2017 года №756, Белстат.