Раён знаходзіцца ў заходняй частцы Віцебскай вобласці. Раённы цэнтр - горад Мёры з насельніцтвам каля 8 тыс. чалавек.
Агульная плошча раёна - 178,7 тыс. га,
плошча ворных зямель - 36,4 тыс. га,
колькасць насельніцтва - 19,9 тыс. чалавек,
намінальная налічаная сярэдняя зарплата - Br593,9.
Спецыялізацыя эканомікі:
металургія,
турызм,
мясная вытворчасць,
сельская гаспадарка.
Рэалізацыя тавараў і паслуг у Мёрскім раёне ў студзені-маі 2018 года:
выручка ад рэалізацыі - Br47,7 млн,
тэмпы росту - 122,7%,
рэнтабельнасць продажаў - 3,1%,
чысты прыбытак - Br1,7 млн.
20% тэрыторыі раёна займаюць лясы, 17% - балоты. У Мёрскім раёне знаходзіцца буйнейшае ў Еўропе верхавое балота Ельня плошчай 20 тыс. га.
Крыніца: Мёрскі райвыканкам.