У Беларусі функцыянуюць 1580 медыцынскіх арганізацый:
570 бальніц, 81 дыспансер, 845 амбулаторна-паліклінічных арганізацый, 66 стаматалагічных паліклінік, 10 станцый хуткай дапамогі, 8 дамоў дзіцяці.
У медарганізацыях працуюць 175 тыс. 202 дыпламаваныя спецыялісты: урачы - 52 тыс. 516 чалавек, сярэдні медперсанал - 115 тыс. 417 чалавек, правізары - 4 тыс. 1 чалавек, фармацэўты - 3 тыс. 268 чалавек.
Сярэдняя зарплата медработнікаў за студзень-сакавік 2018 года: урачы - Br1065,8*, сярэдні медыцынскі персанал - Br677,1*.
Вынікі 2017 года.
Экспарт:
Гадавы экспарт медыцынскіх паслуг склаў каля $37,4 млн. Беларускія медустановы аказалі паслугі 150 тыс. 159 замежным пацыентам. Сярэдні чэк аднаго замежнага пацыента - $249.
Транспланталогія:
Паспяхова праведзены 75 перасадак печані, 365 перасадак ныркі, 38 перасадак сэрца. У краіне праводзіцца 49 перасадак на 1 млн жыхароў.
Забяспечанасць лякарствамі:
У рэспубліцы працуюць 3320 аптэк. Доля дзяржаўных аптэк 55%. Доля беларускіх лякарстваў ва ўпакоўках на ўнутраным рынку больш за 70%.
Пазіцыі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах:
25-я пазіцыя ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін (па выніках 2017 года); 46-е месца (са 195 краін) у рэйтынгу медыцынскага часопіса The Lancet па якасці і даступнасці медыцыны.
* З улікам работы па сумяшчальніцтве.
Крыніца: Міністэрства аховы здароўя, медыцынскі часопіс The Lancet.