Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 верасня 2019, 11:00

Лясы Беларусі

Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі.

Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.

Агульная плошча зямель ляснога фонду ў Беларусі - 9,6 млн га.

Запас драўніны на пні - 1,8 млрд куб.м.

Сярэдні ўзрост насаджэнняў - 56 гадоў.

На 1 жыхара краіны прыпадае каля:

1 га пакрытых лесам зямель,

186 куб.м драўнянага запасу.

Лясістасць тэрыторыі рэспублікі - 39,8% ад агульнай тэрыторыі краіны.

Лясістасць па абласцях (у % ад агульнай тэрыторыі рэгіёна)*:

Гомельская вобласць - 47,1%,

Віцебская - 41%,

Мінская - 38,4%,

Магілёўская - 38,2%,

Брэсцкая - 36,2%,

Гродзенская - 35,2%.

Найбольшая лясістасць у Расонскім раёне Віцебскай вобласці (71,3%).

Лесааднаўленне ў Беларусі:

у гадавальніках лясгасаў вырашчана 414,7 млн шт. стандартнага пасадачнага матэрыялу*.

* Даныя за 2018 год.

Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі