Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 лістапада 2018, 15:32

Ліміты на ўвоз тавараў для жыхароў краін ЕАЭС

З 1 студзеня 2019 года жыхары краін ЕАЭС, якія падарожнічаюць наземным транспартам, змогуць бяспошлінна ўвозіць тавары для асабістага карыстання (за выключэннем этылавага спірту, алкагольных напіткаў, піва*, недзялімых тавараў для асабістага карыстання) на суму не больш як 500 еўра і вага якіх не перасягае 25 кг.

Змяненні прадугледжаны рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі №91 ад 1 лістапада 2018 года.

За перавышэнне нормы трэба будзе аплаціць пошліну:

30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння вартаснай і (або) вагавой норм.

Раней такія ліміты планавалася ўводзіць паступова:

з 1 студзеня 2019 года па 31 снежня 2019 года - 1000 еўра і 50 кг.

з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2020 года - 750 еўра і 35 кг.

з 1 студзеня 2021 года - 500 еўра і 25 кг.

Цяпер бяспошлінна ўвезці тавары для асабістага карыстання ў ЕАЭС можна на суму не вышэйшую за 1500 еўра і вагой не больш за 50 кг.

Новыя ліміты будуць дзейнічаць для жыхароў усіх 5 краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС:

Беларусі,

Расіі,

Казахстана,

Арменіі,

Кыргызстана.

* Норма бяспошліннага ўвозу алкагольных напіткаў складае 3 л у разліку на аднаго чалавека, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту.

Крыніца: Еўразійская эканамічная камісія.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі