Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 мая 2019, 16:09

Крадзяжы веласіпедаў

За студзень-красавік 2019 года зарэгістравана 537 такіх крадзяжоў, з іх толькі за красавік - 245. Устаноўлены 234 асобы, якія ўчынілі гэтыя крадзяжы. Больш за ўсё крадзяжоў у Мінскай вобласці, менш - у Магілёўскай.

Часцей за ўсё крадуць:

незаблакіраваныя замкамі веласіпеды;

з лесвічных пляцовак пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў;

з вуліц і двароў прыватных дамоў;

у дзённы час, калі большасць жыльцоў знаходзяцца на рабоце.

На вуліцах больш за ўсё крадзяжоў веласіпедаў адбываецца ў перыяд з 11 да 22 гадзін.

Крадзяжы ўчыняюць падлеткі, студэнты, злачынцы са стажам, бамжы і наркаманы.

Прафілактычныя рэкамендацыі:

не пакідаць веласіпед без нагляду;

абавязкова прымацоўваць надзейнымі велазамкамі не толькі раму, але і кола;

пакідаць веласіпед варта ў найбольш людным месцы і ў полі зроку камер відэанагляду;

зняць велакамп'ютар, помпу і іншыя каштоўныя рэчы;

не перадаваць веласіпед незнаёмым людзям з просьбай пракаціцца;

не прасіць панаглядаць за веласіпедам незнаёмых асоб;

перапісаць серыйны нумар веласіпеда ў тэхпашпарт;

аформіць усе дакументы на веласіпед пры куплі і захоўваць іх, запісаць нумар рамы, сфатаграфаваць веласіпед;

дадаткова прамаркіраваць у спецыялізаванай арганізацыі раму і іншыя асноўныя вузлы веласіпеда.

Не набываць веласіпед у незнаёмых асоб пры адсутнасці на яго дакументаў - ён мог быць украдзены і некалькі разоў перапрададзены.

Калі крадзеж усё ж такі здарыўся, то пацярпелы або сведка павінен як мага хутчэй звярнуцца ў міліцыю.

Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі