Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 кастрычніка 2018, 14:31

Канферэнцыя "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху"

Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" адбудзецца ў Мінску ў "Прэзідэнт-Атэлі" 9-10 кастрычніка.

Запланавана тры сесіі:

"Імплементацыя канцэптуальнай базы АБСЕ для барацьбы з тэрарызмам у лічбавую эпоху";

"Значэнне дзяржаўна-прыватных партнёрстваў у прадухіленні і барацьбе з тэрарызмам анлайн";

"Абарона важнейшых аб'ектаў інфраструктуры ад тэрарыстычных актаў, што ідуць з кіберпрасторы".

Удзельнікі:

кіраўніцтва АБСЕ, СНД, АДКБ, Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці;

высокапастаўленыя прадстаўнікі краін - удзельніц АБСЕ і краін - партнёраў;

прадстаўнікі бізнес-супольнасці, аўтарытэтных аналітычных структур.

Крыніцы: Міністэрства замежных спраў Беларусі, АБСЕ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі